Былы саксафаніст «Ляпіса Трубяцкога», які шмат гадоў адсядзеў у турме, шпацыруе па мінскіх вуліцах падчас пратэстаў. У фінале кліпа Сіроп у вобразе Смерці задумліва глядзіць на палац прэзідэнта.

Кліп зняла Хрысціна Кляшторная, праўнучка беларуска паэта Тодара Кляшторнага, які загінуў у турме НКУС.

Ад песні Юрыя Шаўчука застаўся толькі прыпеў, астатняе — рэфлексія аўтара на тэму свабоды і Радзімы. Сіроп кажа, што не жадае гібелі канкрэтнаму чалавеку, але жадае смерці сістэме адзінаасобнай улады, якую ён стварыў. І з-за «якой часцяком узнікае адчуванне, што ўсе мы тут не жывем, а адбываем нейкае пакаранне».

0
Комментарии
Читать все 0 комментариев
null